Крымінальная справа супраць журналіста Андрэя Пачобута перададзена ў Гарадзенскі абласны суд. Там вырашаць — дзе, у якім судзе канкрэтна яна будзе разглядацца. Пазьней прызначаць і дату пачатку працэсу.

Сьледзтва па справе супраць журналіста польскай «Газэты выборчэй» Андрэя Пачобута праводзіла Гарадзенская абласная пракуратура. Усе ягоныя хадайніцтвы, якія ён падаў пасьля азнаямленьня з матэрыяламі справы, былі адхіленыя. Ён прасіў спыніць крымінальную справу праз адсутнасьць складу злачынства, запрасіць у суд «пацярпелага» Аляксандра Лукашэнку і Лідзію Ярмошыну — як сьведку. Журналіст таксама прасіў далучыць да справы адмову ў акрэдытацыі, якую ён атрымаў летась з Міністэрства замежных спраў Беларусі, і тэксты інтэрвію прэзыдэнта украінскім — за 2008-ы і расейскім — за 2010-ы год СМІ са словамі пра «фальсыфікацыю выбараў».

Андрэю Пачобуту прад’яўлена абвінавачаньне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу РБ — 368 (частка І) — «абраза» і 367 (частка І) — «паклёп» у адносінах да прэзыдэнта. Па першым зь іх прадугледжана пакараньне да двух гадоў зьняволеньня, па другім — ад двух да чатырох гадоў. У аснове крымінальнай справы — публікацыі журналіста, большая частка якіх узята з «Газэты выборчэй». Яго ўтрымліваюцу сьледчым ізалятары Гарадзенскай турмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?