Каля 70% тралейбусаў, закупленых для эксплуатацыі ў межах Кішынёва па распараджэнні генеральнага прымара сталіцы Дарына Кіртаакэ, прыйшлі ў непрыдатнасць. Няспраўныя транспартныя сродкі, набытыя ў Мінску, знятыя з маршрутаў і адпраўленыя ў рамонт.

Усяго ў рамонце знаходзіцца 16 з 25 новых тралейбусаў. Мінскаму заводу паведамілі аб няспраўнасці.

Паводле муніцыпальных чыноўнікаў, праблемы з новымі адзінкамі электратранспарту з’явіліся адразу ж з пачатку іх эксплуатацыі.

У 2010 годзе Кішынёўская прымэрыя і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця падпісалі пагадненне аб прадастаўленні малдаўскаму боку 13,7 млн еўра на набыццё 102 мінскіх тралейбусаў вытворчасці «Белкамунмаш». Кошт кожнага тралейбуса перавышае 125 тысяч еўра.

«Гэты выпадак нядбалага стаўлення да растраты буйных фінансавых сродкаў у галіне гарадской гаспадаркі абурае мяне, як грамадзяніна і як жыхара Кішынёва», — адзначыў у размове з карэспандэнтам мультымедыйнага агенцтва Навіны-Малдова кандыдат у муніцыпальныя дарадцы ад Партыі камуністаў Барыс Галавін. Ён падкрэсліў, што «тыя, хто давалі гарантыю аб прыдатнасці тралейбусаў, павінны адказаць па ўсёй строгасці закона».

«Навошта закупляць няспраўныя тралейбусы, калі мы, напрыклад, ужо ведаем, што ёсць маркі электратранспарту, што добра зарэкамендавалі сябе на нашых дарогах — напрыклад, тралейбусы маркі „Шкода“», — сказаў Галавін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?