Жонка і дачка Муамара Кадафі збеглі з Лівіі на туніскі востраў Джэбра, як паведамляюць арабскія каналы Al Arabiya і Al Jazeera.
Па іх інфармацыі, некалькі дзён таму жонка Кадафі Сафія і яго дачка Аіша перасеклі мяжу, а цяпер атабарыліся ў гатэлі на востраве Джэбра.
Пакуль няма афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі .
Два дні таму з Трыпалі ўцёк старшыня Нацыянальнай нафтавай карпарацыі Лівіі Шокры Ганем.