Вязень калоніі ў Наваполацку Мікіта Ліхавід пакараны карцарам за тое, што ў калоніі называе сябе незаконна асуджаным і адмаўляецца выконваць некаторыя працы, якіх ад яго патрабуе адміністрацыя. Пра гэта паведаміла маці палітвязня са спасылкай на ліст, атрыманы з калоніі.

«Больш звестак пра яго не маем. Ведаем, што пакаралі карцарам на 10 сутак», — паведаміла Алена Ліхавід.

Актывіста Руху «За Свабоду» Мікіту Ліхавіда суддзя Натальля Пыкіна з Партызанскага суда Мінска асудзіла на 3,5 года зняволення за ўдзел у масавых беспарадках 19 снежня. Мінскі гарадскі суд пакінуў прысуд актывісту без змены. Мікіта Ліхавід вінаватым сябе не прызнаў і ў апошнім слове заявіў, што будзе змагацца за адмену прысуду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?