Славацкая федэрацыя хакея абвясціла ў сераду, што кантракт з Гленам Хэнланам будзе разарваны. Заява была зробленая праз некалькі дзён пасля заканчэння чэмпіяната свету ў Славакіі. Паведамляе аб гэтым прэс-служба Міжнароднай федэрацыі хакея на лёдзе.

Хэнлан быў першым замежным трэнерам нацыянальнай каманды Славакіі. Кантракт з ім быў разлічаны да Алімпійскіх гульняў 2014 года ў Сочы. Імя пераемніка назаве Выканаўчы камітэт федэрацыі пасля Кангрэса асацыяцыі хакея Славакіі 10 чэрвеня.

Хакейных чыноўнікаў Славакіі не задаволіла 10-е месца, якое заняла іх зборная на хатнім першынстве свету.

Нагадаем, што Глен Хэнлан трэніраваў зборную Беларусі на чэмпіянатах свету 2005, 2006 і 2009 гадоў. На чэмпіянаце свету 2006 года ў Латвіі беларуская зборная заняла найлепшае ў сваёй гісторыі 6-е месца, а Глен Хэнлан стаў чалавекам года ў Беларусі ў галіне спорту па версіі газеты «Прессбол».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?