Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 21 мая будзе пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер няўстойлівы 2—7 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +9—16°С,

днём +22—28°С, на поўдні Брэсцкай вобласці месцамі да +30°С.

У Мінску пераменная воблачнасць. Кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер няўстойлівы 2—7 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +12—14°С, днём +24—26°С.

22 мая ў краіне пераменная воблачнасць. У паўднёвых раёнах кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Вецер паўночны з пераходам на ўсходні 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +7—13°С, па поўдні да +15°С,

днём ад +21°С па поўначы да +28°С па поўдні.

23 мая пераменная воблачнасць. Ноччу ў заходніх, а днём і ў цэнтральных раёнах Беларусі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёвай чвэрці 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с, днём у асобных раёнах да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу +8—15°С,

днём ад +19—24°С па захадзе да +25—30°С па ўсходзе краіны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?