Аляксандр Лукашэнка 20 мая, на 40-вы дзень з дня выбуху ў Мінскім метрапалітэне, наведаў Свята-Духаў кафедральны сабор, дзе ўшанаваў памяць ахвяр і запаліў свечку, паведаміла прэс-служба .

Лукашэнка «выказаў удзячнасць мітрапаліту Філарэту і ўсёй Беларускай праваслаўнай царкве за тое, што святары ў тыя цяжкія і сумныя дні ўвасаблялі прыклад для ўсіх канфесій Беларусі».

Паводле яго слоў, прычына гэтай страшнай з’явы, якая стала магчымай у Беларусі, тоіцца ў тым ліку ў недахопах і заганах грамадства, пра якія царква шмат разоў казала і нястомна паўтарае зараз.

«У часы глабалізацыі супрацьстаяць гэтаму злу вельмі цяжка, але трэба. І мы будзем рабіць усё, каб гэта на нашай зямлі не паўтарылася, — сказаў Лукашэнка. —

 Мы, вядома, будзем трымацца запаведзяў Госпада, і яны даюць нам магчымасць прадухіляць такія з’явы на беларускай зямлі».

Лукашэнка зазначыў, што тое, што здарылася, не з’яўляецца сістэмным праяўленнем для Беларусі. «Мы гэта ўжо ведаем зараз, і дзякуй Богу, што гэта так. Але самазаспакойвацца нельга. Свет віруе не толькі эканамічна, не толькі маральна, прыніжаючы годнасць чалавека і парушаючы Божыя запаведзі, але мір віруе ўжо са зброяй у руках. Кожны дзень гінуць тысячы і тысячы ні ў чым не вінаватых людзей. і ў гэтым кругавярчэнні — эканамічным, палітычным, сацыяльным і ваенным — нам трэба краіну ўтрымаць», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?