Вы, напэўна, ужо ведаеце, дзе і за што і знаходжуся [Васьковіча разам з ягонымі прыяцелямі-анархістаміасудзілі за падпал дзвярэй Бабруйскага КДБ на сем гадоў зняволення. Ліст быў высланы яшчэ да суда]. Вось атрымліваю па падпісцы «Нашу Ніву». Гэта важная рэч. Бо заўжды знаходзішся ў курсе праўдзівых падзей у краіне.

У мяне ўсё добра. Па ліку гэта ўжо другая турма (затрымлівалі мяне ў Магілёве і там першыя тыдні тры быў на СТ-4) і чацвёртая камера (дзве на Магілёве, дзве тут). Трымаюся. Усюды да мяне ставяцца нармалёва. Вось нядаўна перадалі справу ў суд (14 красавіка). Судзіць мяне будзе сп. Павал Карцінін. Судзіць мяне будуць па трох артыкулах: 14, 41, 339 ч.2, зняволенне ад 7 да 12 гадоў. Нічога. Я ўжо даўно падрыхтаваўся атрымаць як мінімум год 10.

Хачу адразу перадаць прывітанне ўсім палітвязням, а таксама тым, з кім я побач змагаўся за нацыянальныя каштоўнасці: Таісіі Кабанчук, Вадзіму Кабанчуку, Віталю Рымашэўскаму, Паўлу Севярынцу, усёй Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, Змітру Сакуну, Змітру Дашкевічу і канечне ж, Настассі Палажанцы. Жыве Беларусь!

На гэтым усё. Бывайце здаровыя!

Яўген Сяргеевіч Васьковіч,
Бабруйск, СІЗА-5, камера 32
зав. Пераездны 10

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0