Лукашэнкаўская Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі прыняла заяву аб эканамічнай сітуацыі ў краіне, у якой дазволіла сабе не проста мяккую крытыку, а запатрабавала ад урада краіны прыняцця неадкладных мер па стабілізацыі становішча.

 У мінскай «Кароне» вымялі ўсю бытавую тэхніку, fotaczka.livejournal.com

У мінскай «Кароне» вымялі ўсю бытавую тэхніку, fotaczka.livejournal.com

«Улічваючы наяўную сітуацыю ў эканоміцы краіны, паўсюдны рост коштаў на тавары, што ў сваю чаргу выклікае ажыятажны попыт у насельніцтва, а таксама ў сувязі з сітуацыяй на валютным рынку, выкліканай множнасцю курсаў, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі заклікае ўрад краіны неадкладна прыняць меры па стабілізацыі становішча», — гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце ФПБ.

ФПБ таксама прапанавала правесці пазачарговае пасяджэнне Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях для выпрацоўкі «першачарговых і перспектыўных планаў урада Рэспублікі Беларусь па стабілізацыі эканомікі, захаванню працоўных месцаў і даходаў грамадзян, стабілізацыі спажывецкага рынку».

З аднаго боку з’яўленне такой заявы можна растлумачыць імкненнем кіраўніцтва ФПБ прыкрыць свой тыл на выпадак магчымых прэтэнзій з боку рабочага класа, што лёс працоўных і сялян не моцна хвалюе прафсаюзы.

Аднак варта ўлічваць і той факт,

што ФПБ прысутнічае на ўсіх буйных і сярэдніх прадпрыемствах краіны і валодае рэальнай інфармацыяй аб настроях працоўных калектываў.

Акрамя таго, такі рэзкі і катэгарычны тон, які дазволіла сабе ФПБ, сведчыць аб тым, што на шэрагу прадпрыемстваў гэтыя настроі вось-вось дасягнуць кропкі кіпення або ўжо выліліся ў невялікія хваляванні.

На карысць апошняй здагадкі можа сведчыць той факт, што на працягу двух месяцаў ФПБ не моцна турбаваў валютны крызіс і рост коштаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?