Мы ляжым снапамі на таках,
    Нас малоціць кожны, хто ў руках
    Мае цэп! І так ва ўсе вякі...
    І яшчэ пытаюць землякі:
    Што табе, паэту, да палітыкі?
    Як пытанне — так адказ наўпрост:
    Я прыйшоў, каб вы ўдыхнулі волі,
    Каб без страху ўсталі ў поўны рост
    І на ток не леглі ўжо ніколі!
    Каб у родным краі валадарылі
    Бог на небе, праўда на зямлі,
    Каб збылося ўсё, пра што вы марылі!..
    Я прыйшоў, каб вы перамаглі!
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0