Парламент Грузіі ў пятніцу ўхваліў «Хартыю свабоды», паведамляе «Грузія-online».
Законапраект прадугледжвае люстрацыі былых чальцоў КПСС і савецкіх спецслужбаў. Акрамя таго, хартыя прадугледжвае змену назваў населеных пунктаў, якія маюць дачыненьне да савецкага мінулага. Законам таксама забараняецца савецкая і фашысцкая сімволіка ў Грузіі.
Акрамя таго, у хартыі гаворыцца аб маніторынгу стратэгічных аб'ектаў, перамяшчэнні грузаў стратэгічнага прызначэння і кантролі за падазронымі фінансавымі аперацыямі.