Урад і Нацбанк Беларусі ўпанядзелак-аўторак прымуць рашэнні для стабілізацыі сітуацыі на валютным рынку. Пра гэта вечарам 20 мая заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.
На сустрэчы з журналістамі, фрагменты якой былі паказаныя беларускімі тэлеканаламі, кіраўнік урада нагадаў, што Беларусь на працягу трох гадоў чакае крэдытную падтрымку з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у памеры 3 млрд. долараў.
«Плануецца, што ў канцы мая — пачатку чэрвеня будуць прынятыя адпаведныя рашэнні, на падставе якіх будуць прынятыя адпаведныя знешнія запазычанні. Мы ўчора са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі яшчэ абмяркоўвалі гэта пытанне», — сказаў Мясніковіч.
«Першы транш крэдыту ацэньваецца дзесьці ў 800 млн. долараў, дзесьці ў пачатку восені будзе другі транш, крыху больш за 400 млн. долараў у разліку на тое, што, у прынцыпе, на тры гады — 3 млрд. долараў», — паведаміў Мясніковіч.
«Але я хачу, каб усе разумелі — гэта не тыя сродкі, якія могуць стабілізаваць стан спраў на валютным рынку.Для гэтага неабходныя сур’ёзныя ўласныя рашэнні, якія мы будзем прымаць разам з Нацбанкам літаральна ў
Ён дапоўніў, што гэтыя рашэнні «вызначаць свайго роду „дарожную карту“, каб падысці даволі падрыхтаванымі і выканаць неабходныя працэдуры, у першую чаргу гэта тычыцца скарачэння грашовай прапановы».
Як растлумачыў прэм’
Паколькі, паводле меркавання прэм’
то ён не выключае, што «можа быць нават рэвальвацыя абменнага курсу беларускага рубля».
«Я ўпэўнены, што для прадухілення спекулятыўных нападаў на рубель будзе створана падушка бяспекі, у тым ліку пазыковымі сродкамі», — сказаў кіраўнік беларускага ўрада.
***
Нагадаем, 16 красавіка Аляксандр Лукашэнка абяцаў «выраўнаваць» сітуацыю на валютным рынку на працягу некалькіх дзён. «
12 мая падчас наведвання ААТ «Александрыйскае» ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што праз
Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: «Далей Беларусь пойдзе сваім шляхам. Апошнім часам нам усё часцей падкідаюць ідэі ў сувязі з гэтай фінансавай бязладзіцай: маўляў, патрэбныя рэформы. Нас тонка, акуратна, з падачы, вядома, адтуль падштурхоўваюць да нейкіх рэформ і крычаць, асабліва гэтыя, з пятай калоны, што патрэбны неадкладныя рэформы і рэформы. А што за рэформа патрэбна? Якую яны нам прапаноўваюць рэформу? Яны нам прапаноўваюць рэформу на разбурэнне».
«Нам рэформа патрэбная вось такая: калі гаспадаркі працуюць, атрымліваюць прадукцыю, у любой кропцы планеты попыт на яе ёсць, тады тое, што трэба дзяржаве, — прадаў, а на астатняе — купляй па імпарце, што жадаеш. І няма праблем з валютай. Вось такая патрэбна рэформа», — заявіў Лукашэнка. «Гэта будзе цяжка, гэта будзе доўгі шлях, але гэта — наш шлях, іншага няма шляху», — дадаў ён.