Расія гатова купіць беларускі дзяржпакет акцый у «Белтрансгазе» за $ 2,5 млрд. Аб гэтым паведаміў журналістам прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

Пры гэтым прэм’ер-міністр дадаў, што гэтае пытанне «разглядаецца комплексна».

Гаворачы аб будучыні яшчэ аднаго буйнога прадпрыемства — «Беларуськалія», прэм’ер-міністр распавёў, што па ім падпісана праграма дзеянняў, якая прадугледжвае не продаж «Беларуськалія «, а стварэнне дадатковых магутнасцяў на Старобінскім і Петрыкаўскім радовішчах з мэтай павелічэння аб’ёму здабычы калійных соляў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?