Выглядае, што Нацбанк вернецца да рэгулявання курсу рубля не раней за чэрвень ці ліпень.
Прэм’
На фоне маўчання Лукашэнкі і Пракаповіча — аўтараў ранейшай фінансавай палітыкі — словы Мясніковіча прагучалі як узяццё адказнасці за будучыя рашэнні на сябе.
Як выглядае,
першым этапам стане зніжэнне курсу рубля да максімальна нізкага ўзроўню, што мае збіць попыт на валюту. Другі этап, на якім прадугледжана вызначэнне новага стабільнага курсу рубля і падтрыманне яго з дапамогай рэгулятыўных мераў, адкладаецца на пасля атрымання крэдыту— г.зн. на чэрвень, а можа нават ліпень. Значыць, у Нацбанка
Пакуль рана гадаць, якім будзе гэты новы стабільны курс. Але з улікам апошніх падзей можна меркаваць, што лічбы 5000 ці 6000 рублёў за даляр не выключаныя.
Урад і Нацбанк Беларусі ўпанядзелак-аўторак прымуць рашэнні для стабілізацыі сітуацыі на валютным рынку, заявіў Мясніковіч.
На сустрэчы з журналістамі, фрагменты якой былі паказаныя беларускімі тэлеканаламі, кіраўнік урада нагадаў, што Беларусь на працягу трох гадоў чакае крэдытную падтрымку з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у памеры 3 млрд долараў.
«Плануецца, што ў канцы мая — пачатку чэрвеня будуць прынятыя адпаведныя рашэнні», — сказаў Мясніковіч.
«Першы транш крэдыту ацэньваецца дзесьці ў 800 млн долараў, дзесьці ў пачатку восені будзе другі транш, крыху больш за 400 млн долараў у разліку на тое, што, у прынцыпе, на тры гады — 3 млрд. долараў», — паведаміў Мясніковіч.
«Але я хачу, каб усе разумелі — гэта не тыя сродкі, якія могуць стабілізаваць стан спраў на валютным рынку.Для гэтага неабходныя сур’ёзныя ўласныя рашэнні, якія мы будзем прымаць разам з Нацбанкам літаральна ў
Ён дапоўніў, што гэтыя рашэнні «вызначаць свайго роду дарожную карту, каб падысці даволі падрыхтаванымі і выканаць неабходныя працэдуры, у першую чаргу гэта тычыцца скарачэння грашовай прапановы».