Тэлеканал лівійскай апазіцыі, які вяшчае з Катара, перадае, што жонка і дачка лівійскага лідэра Муамара Кадафі знаходзяцца цяпер у Беларусі.
Пра гэта паведамляе газета «Взгляд» са спасылкай на BBC.
Раней з’явілася інфармацыя, што жонка Кадафі Сафія і яго дачка Аіша прыбылі ў Туніс у сярэдзіне мая, аднак туніскі бок абверг гэтую інфармацыю.
Старэйшы сын лівійскага лідэра Муамара Кадафі, Мухамед Муамар Кадафі, знаходзіцца на вядомым сваімі яўрэйскімі святынямі туніскім востраве Джэрба, паведаміла панарабская газета
Мухамед Кадафі з’яўляецца кіраўніком алімпійскага Камітэта Лівіі. Ён таксама ўзначальвае Лівійскую пошту і валодае найбуйнейшай у Лівіі кампаніяй сотавай тэлефоннай сувязі.
У часе штогадовага паслання парламенту 21 красавіка Лукашэнка між іншага адзначыў, што нядаўна гаварыў па тэлефоне з Кадафі. І той запэўніваў беларускага кіраўніка, што з Лівіі ніхто не ўцякае.
Ніякіх вартых даверу пацверджанняў версіі лівійскай апазіцыі няма.