Кіраўніцтва краіны павінна тэрмінова абвясціць дэвальвацыю і перайсці на расійскі рубель. Пра гэта гаворыцца ў прынятай 20 мая заяве Вышэйшага савета і Цэнтральнага камітэта Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

У дакуменце канстатуецца, што «у краіне найглыбейшы эканамічны крызіс». «Часовы ўрад павінен сысці ў адстаўку. Неабходна тэрмінова абвясціць дэвальвацыю нацыянальнай валюты, спыніць здзекавацца з эканомікі. Каб умацаваць суверэнітэт нашай дзяржавы і развівацца, нам тэрмінова неабходна перайсці сёлета на расійскі рубель. Іншага шляху няма. Адзіны цэнавы тарыф на нафту і газ з Расійскай Федэрацыяй — гэта наша мэта, і пераважная большасць насельніцтва нас падтрымае «, — гаворыцца ў заяве.

ЛДП лічыць, што Беларусі яшчэ ў 2008 годзе трэба было прызнаць незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. «Думаць трэба як саюзнікі, ніяк інакш, калі казаць, што мы разам», — падкрэсліваецца ў дакуменце.

У заяве таксама нагадваецца, што яшчэ 21 студзеня 2011 г. ЛДП заяўляла аб неабходнасці памілавання ўсіх удзельнікаў падзеяў 19 снежня 2010 года. «Трэба развіваць грамадзянскую супольнасць. Толькі правядзенне парламенцкіх выбараў 2012 года па партыйных спісах можа ўраўнаважыць сітуацыю ў краіне. У адваротным выпадку будзе горш, чым сёння «, — цытуюць заяву партыі «Беларускія навіны».

ЛДПБ ў аўтарытарнай палітычнай сістэме Беларусі адведзеная роля «канструктыўнай апазіцыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?