«Трохі прызвычайваюся, але самае кепскае, да чаго не прыладкуешся — адсутнасьць часу. Вось і зараз пішу ліст пасьля адбою ў такой цемры, што адна радасьць — асвятляльны слуп ня вырубілі на вуліцы.

З асабістымі рэчамі тут неяк праблематычна трохі. Шапачку канфіскавалі, безрукавачку, куртку і байку таксама. Але безрукаўку я, дзякуй Богу, здолеў забраць учора, бо інакш загнуўся б. Зрэшты, «целагу» тут выдалі добрую, дык яно і не халадно. А вось мясцовая пляшывенькая шапка-вушаначка - гэта проста цуд :

З маім пераводам сюды поўны бардак. З заявай сітуацыя такая — турма перапоўнена, і начальства цісьне на ўсіх, каб пісалі заяву на хуткі этап у зону. Апошнюю такую просьбу выказвалі «маскі» — вывелі ўсю хату, паставілі на расьцяжку і «прасілі» кожнага напісаць заяву, кшталту «Прашу перавесьці мяне на зону да разгляду касаткі», але я ім і напісаў: «Прашу не пераводзіць мяне на зону да разгляду касацыйнае скаргі». Ня ведаю, ці чытаюць яны гэтыя заявы. Думаю, што чытаюць, бо маю інфу, што перавялі мяне па іншай падставе, пра якую ў лісьце напісаць не магу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0