Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 24 мая ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па Гомельскай і Магілёўскай абласцях кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночна-заходні з пераходам на паўднёва-заходні 4–9 м/с, ноччу па паўднёвым усходзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3–10°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах да плюс 13°С; днём плюс 19–25°С.

У Мінску 24 мая пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўночна-заходні з пераходам на паўднёва-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7–9°С, днём плюс 21–23°С.

25 мая ў Беларусі пахмурна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 5–10 м/с, днём пры навальніцах парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7–13°С; днём плюс 15–21°С, па Гомельскай вобласці да плюс 23°С.

26 мая ў Беларусі пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер паўночна-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2–8°С, на глебе месцамі замаразкі да 0 — мінус 2°С; днём ад плюс 17°С па паўночным усходзе да плюс 24°С па паўднёвым захадзе краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?