Мінгарвыканкам зарэгістраваў прадпрыемства «Гасцініца Пекін-Мінск", якое зоймецца працамі па будаўніцтве пяцізоркавага гатэля. Ён будзе пабудаваны ў раёне вуліцы Чырвонаармейскай на беразе ракі Свіслач.
Гасцініца павінна быць здадзена ў 2014-м годзе, калі ў Мінску пройдзе Чэмпіянат свету па хакеі. Гасцінічны комплекс «Пекін», у які ўвойдзе уласна гатэль і спадарожныя аб'екты інфраструктуры, будзе ўзводзіць кітайская будаўнічая кампанія BUCC.
0
0
0
0
0
0