Прэс‑служба Беларускага Экзархату паведамляе, што 15 снежня гэтага году ў Адміністрацыю кіраўніка дзяржавы накіраваны ліст мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з просьбай пракамэнтаваць артыкул акадэміка Анатоля Рубінава, намесьніка кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта, надрукаваны 12 снежня ў газэце »Советская Белоруссия», які, паводле меркаваньня Мітрапаліта, утрымлівае «некарэктныя выказваньні і абразьлівыя для вернікаў палажэньні».
Паводле Беларускага парталу «ЦАРКВА» з спасылкай на Молодёжный форум Минских Духовных Школ
Атэізм вяртаецца як дзяржаўная ідэалёгія
Фота Андрэя Лянкевіча