Ігар Аліневіч — 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй аўтамабіля.
Мікалай Дзядок — 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Аляксандр Францевіч — 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Яўген Сілівончык — 3 гады абмежавання свабоды з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Максім Веткін — 4 гады абмежавання свабоды з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
***
Згодна з абвінавачаньнем пракурора, Мікалай Дзядок абвінавачваецца ў арганізацыі антымілітарысцкага шэсця пад Генеральным штрабам Рэспублікі Беларусь 19 верасня 2009 г. (ч.2 арт.339 КК), напад на казіно “Шангры Ла” 5 снежня 2009 г. (ч.2 арт.339 і ч.2 арт.218 КК), на будынак Федэрацыі прафсаюзаў 30.04.2010 г. (ч.2 арт.339 і ч.2 арт.218 КК).
Ігара Аліневіча абвінавачваюць у ва арганізацыі антымілітарысцкага шэсьця пад Генеральным штрабам Рэспублікі Беларусь 19 верасьня 2009 г. (ч.2 арт.339 КК), напад на казіно “Шангры Ла” 5 сьнежня 2009 г. (ч.2 арт.339 і ч.2 арт.218 КК), падпал дзьвярэй філіяла Беларусбанка 31.05.2010 г. (ч.2 арт.339 і ч.3 арт.218 КК), напад на пасольства Расіі ў Мінску 30 жніўня 2010 г. (ч.2 арт.339 і ч.3 арт.218 КК) і напад на Акрэсьціна 6 верасьня 2010 г. (ч.2 арт.339 і ч.2 арт.218 КК).
Аляксандр Францкевіч вінаваціцца ў арганізацыі антымілітарысцкага шэсця пад Генеральным штрабам Рэспублікі Беларусь 19 верасня 2009 г. (ч.2 арт.339 КК), напад на апорны пункт міліцыі ў Салігорску 9 сакавіка 2010 г. (ч.2 арт.339 і ч.2 арт.218 КК) — здымаў на відэа, на будынак Федэрацыі прафсаюзаў 30.04.2010 г. (ч.2 арт.339 і ч.2 арт.218 КК), узлом сайта гарвыканкама Наваполацка (ч.2 арт.349, арт.354, ч.2 арт. 351 КК).
Максім Веткін абвінавачваецца ў падпале дзьвярэй філіяла Беларусбанка 31.05.2010 г. (ч.2 арт.339 і ч.3 арт.218 КК) – здымаў на відэа, нападзе на расейскую амбсаду 30 жніўня 2010 г. (ч.2 арт.339 і ч.3 арт.218 КК).
Яўген Сілівончык вінаваціцца ў нападзе на апорны пункт міліцыі ў Салігорску 9 сакавіка 2010 г. — разбіў шкло прэнтам (ч.2 арт.339 і ч.2 арт.218 КК).
Дзядок, Францкевіч і Аліневіч віны не прызнаюць, Веткін і Сілівончык — часткова (не было намеру на псаванне маёмасці).