Самая дробная грашовая купюра ў Рэспубліцы Беларусь - 10 рублёў

Геаметрычны памер гэтай купюры 6 см х 11см. Адпаведна, плошча купюры 0,06 х 0,11 = 0,0066 квадратнага метра

Стандартная трубка шпалераў мае памеры 10,5 х 0,5 метра. Плошча стандартнай трубкі шпалераў: 10,5 х 0,5 = 5,25 квадратнага метра

Адпаведна, у плошчы адной трубкі шпалераў змяшчаюцца 5,25 / 0,0066 = 795,(45) штук купюр наміналам 10 рублёў.

Рэальны іх кошт складае 7960 рублёў з улікам акруглення.

Клеіць сцены беларускімі грашыма атрымліваецца нядорага - ад $1 да $1,6 у залежнасці ад курса.

Калі ж вы хочаце пакой у цёплых тонах, вам спатрэбяцца купюры вартасцю 20 рублёў.
Яны большыя па памеры 15 х 6,8 см, іх плошча складае 0,01 квадратнага метра, для трубкі трэба 525 банкнот. Значыцца, кошт такой трубкі складае 10 500. Гэта ад $1,3 да $2,1 за ўмоўную трубку.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?