Пра гэта 24 мая на
Паводле яго слоў,
кошт праезду ў цягніках, што ідуць у краіны СНД і Балтыі, «павысяцца адэкватна павышэнню курсу швейцарскага франка, у заходнім напрамку — адэкватна змяненню курсу еўра».
Пры гэтым ён адзначыў, што кошт праезду ў цягніках унутрырэспубліканскіх зносін не змяняецца.
Паводле слоў Столяра, з краінамі СНД і Балтыі падпісанае пагадненне аб міждзяржаўных чыгуначных тарыфах. Згодна з гэтым дакументам кожная чыгуначная адміністрацыя краіны мае права самастойна ўстанаўліваць каэфіцыенты да тарыфаў на білеты і плацкарту.
95% аб’ёму пасажырскіх перавозак з Беларусі прыпадае на зносіны з Расіяй і Украінай. Паводле слоў спецыяліста, з гэтымі краінамі прымяняецца гнуткая сістэма рэгулявання тарыфаў па перыядах года. Пры ўзрастанні аб’ёмаў пасажырапатоку тарыфы ўзрастаюць, пры зніжэнні — падаюць. «Мы праводзім палітыку парытэту, гэта значыць, якія каэфіцыенты Расія і Украіна ўстанаўліваюць па сваіх тэрыторыях, такія ж каэфіцыенты ўстанаўліваюцца для грамадзян іншых дзяржаў па тэрыторыі Беларусі», — сказаў Столяр.
Ён нагадаў, што з 1 студзеня 2011 года ў зносінах з Расіяй тарыфы былі павышаныя на 15%, з Украінай — засталіся нязменнымі.