У студзені-красавіку 2011 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі дасягнула $3,75 мільярда, прычым
красавік даў мінус у $720 мільёнаў.Такія дадзеныя распаўсюдзіў Нацыянальны статыстычны камітэт.
Як заўжды, мінус забяспечваецца праз гандаль з Расіяй.
За чатыры месяцы 2011 года імпарт расійскіх тавараў перавысіў экспарт на $3,55 мільярда.