Беларусь ужо ў пачатку чэрвеня можа атрымаць першы транш крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС на $800 млн, паведаміўвіцэ-прэм ’ер, міністр фінансаў РФ Аляксей Кудрын на нарадзе ва ўрадзе РФ.
«У 2011 годзе па просьбе Беларусі будзе выдадзена $ 1,240 млрд. Пры гэтым першы транш паступіць на працягу тыдня пасля прыняцця рашэння Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС. Першы транш складзе $ 800 млн», — сказаў ён.
Паводле словаў А. Кудрына, рашэнне аб прадастаўленні крэдыту на $3 млрд на працягу трох гадоў будзе прымацца 4 чэрвеня ў рамках сустрэчы міністраў фінансаў краін СНД у Кіеве.