Вікторыя Азаранка (4-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў другі круг Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе.

24 мая беларуска выйграла ў чэшкі Андрэа Главачкавай (97) у двух сэтах - 6:3, 6:3.

У наступным крузе Азаранка сустрэнецца з пераможцай матчу Палін Парманцье (105, Францыя) - Ксенія Пярвак (87, Расія).

Сёння Настасся Якімава прайграла Кім Клійстэрс - 2:6, 3:6.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0