Рашэнне Рады міністраў Еўрасаюза мы папрасілі пракаментаваць Каміля Клысінскага, адмыслоўца ў беларускіх пытаннях польскага аналітычнага Цэнтра ўсходніх даследаванняў.

«Наша Ніва»: Што азначае гэтае рашэнне? Еўрасаюз яшчэ спадзяецца аднавіць дыялог з беларускімі ўладамі?

Каміль Клысінскі: Яно азначае, што Еўрасаюз не адступае ад сваёй палітыкі. Вызваленне палітвязняў і спыненне рэпрэсій застаецца галоўным пытаннем.

«НН»: Да эканамічных санкцый ЕС можа вярнуцца?

КК: Абсалютна так.

23 мая прынялі кампраміснае рашэнне паміж рознымі групамі краін.
Я не выключаю такой магчымасці, што краіны, якія выступаюць за больш жорсткія меры, могуць угаварыць іншыя дзяржавы.

«НН»: Ці магчымыя сёння перамовы з беларускімі ўладамі?

КК:

Патрэбен нулявы варыянт. Пасля вызвалення палітвязняў садзіцца за стол перамоваў. Мне здаецца, што цяпер беларускія ўлады вельмі разлічваюць, што за кожнага вызваленага палітыка ім будуць плаціць грошы. Такога не будзе.
Вызваленне палітвязняў — гэта толькі пачатак.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?