Афіцыйная прычына пажару на аршанскім мясакансэрвавым камбінаце, у часе якога загінулі 4 чалавекі, — парушэньні тэхнікі бясьпекі падчас правядзеньня зварачных прац. Аднак тамтэйшыя рабочыя распавядаюць пра іншыя парушэньні супрацьпажарных патрабаваньняў з боку кіраўніцтва прадпрыемства.
Паводле афіцыйнай інфармацыі МНС, пажар, які здарыўся на аршанскім мясакансэрвавым камбінаце 24 траўня, пачаўся таму, што была парушана тэхніка бясьпекі пры зварцы, калі вялі рамонт у галерэі цэху халадзільных установак. Галерэя прызначана для размарожваньня мяса. Яна злучае цэх халадзільных установак з цэхамі, дзе робяць кілбасу і кансэрвы, тлумачаць рабочыя.
«Загінула
Яшчэ трое загінулых — мужчыны сярэдняга веку. Паводле афіцыйнай інфармацыі МНС, яны мелі магчымасьць уратавацца, але замест гэтага спрабавалі тушыць пажар. Супрацоўнікі супрацьпажарнай і газадымаабарончай службаў выратавалі з пажару 9 чалавек і яшчэ 14 — эвакуіравалі.
Аршанская гарадзкая пракуратура распачала крымінальную справу паводле часткі 3 артыкула 306 — «Парушэньне правілаў аховы працы, якое пацягнула за сабой празь неасьцярожнасьць сьмерць чалавека або нанясеньне цяжкога цялеснага пашкоджаньня дзьвюм і больш асобам». Некаторыя работнікі лічаць, што пра неасьцярожнасьць гаворкі не павінна ісьці, бо ізаляцыя рабочых у цэхах — гэта відавочнае парушэньне тэхнікі бясьпекі.
Акалічнасьці пажару на мясакансэрвавым камбінаце будуць пільна вывучацца яшчэ й таму, што з 24 траўня ў Воршы і Аршанскім раёне працуе камісія МНС, якая вывучае, сярод іншага, і стан супрацьпажарнай бясьпекі на прадпрыемствах.