Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што ў краіне адбылася дэвальвацыя нацыянальнай валюты ды выказаў упэўненасць, што краіна справіцца з крызіснымі з’явамі ў эканоміцы.

«Можа, з эмісіяй перабольшылі, але ўсё ж такіі галоўнае — скачок цэн на энергарэсурсы», — заявіў А. Лукашэнка ў сераду ў Астане, выступаючы ў Еўразійскім нацыянальным універсітэце імя Л.Гумілёва.

Як адзначыў ён, той курс, які ўсталюецца, такім і будзе. Паводле яго слоў, «учора дзесьці вызначылі яго (курс) на ўзроўні 5 тысяч за даляр, няхай адбылася дэвальвацыя. Нічога. Галоўнае, гэтым распарадзіцца як трэба», — сказаў А. Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?