«Советская Белоруссія» вярнулася да пікіровак з Расіяй.

Павел Якубовіч у рэдактарскай калонцы «Куды конь з капытом» раскрытыкаваў заявы міністра фінансаў Расіі. Рэдактару «СБ» не спадабаліся заявы міністра пра выдзяленне Беларусі крэдыту ў абмен на прыватызацыю шэрагу айчынных прадпрыемстваў.

«Хай бы Кудрын забаўляў аўдыторыю карыснымі звесткамі аб дзейнасці свайго ведамства. Не, яго чамусьці нястрымна цягне да апакаліптычных ацэнак іншых краін».

«Уявіўшы сябе бабай Вангай», па словах Якубовіча, Кудрын да гэтых перамоў па крэдыце мае апасродкаванае дачыненне.

«Ніхто не чакае, што міністр фінансаў Расіі павінен быць Санта Клаўсам і маці Тэрэзай. Але чаму далёка не самая ключавая ў гэтых перамовах фігура паводзіць сябе як сатрап, які абвясціў чужы горад сваёй здабычай?..»

Рэдактар СБ адмаўляе эканамічныя праблемы ў краіне, назваўшы іх толькі «пожарчіком». Ён таксама раскрытыкаваў беларускі рэпартаж журналіста тэлеканала НТВ Георгія Грывеннага. Маўляў, рэпарцёр неаб’ектыўна, з перабольшваннем расказаў пра эканамічную сітуацыю ў нашай краіне. «Пры такой напружанай працы «на заказ» памперсы вам спатрэбяцца», — параіў Якубовіч Грывеннаму.

У той жа дзень дзяржаўныя тэлеканалы разгарнулі антырасійскую кампанію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?