Амбасада Беларусі заклікае грамадзян пры ўездзе ў Польшчу быць пільнымі. Па дадзеных польскай памежнай службы, за 11 месяцаў 2006 г. гэтую краіну грамадзяне Беларусі наведалі больш за 3 млн. разоў.

За гэты перыяд у амбасадзе было зарэгістравана больш за 9 тыс. зваротаў беларусаў па тых або іншых пытаннях. Значная колькасць нашых грамадзян, якія найчасцей трапляе ў прыкрыя сітуацыі, прыбывае ў Польшчу для набыцця тавараў. У выніку дзейнасці злачынцаў і махляроў многія беларусы губляюць усе грошы, дакументы, тавары і нават транспартныя сродкі. Па словах амбасадара, за 2006 год было выдадзена 249 сведчанняў на вяртанне ў Беларусь грамадзянам, якія страцілі дакументы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?