Міністэрства эканомікі Беларусі чакала ў 2011 годзе інфляцыю на ўзроўні 55-75%, але, пасля абмеркавання ва ўрадзе, знізіла прагноз па росце спажывецкіх цэн да 33%, паведаміла агенцтву "Інтэрфакс-Захад" крыніца ў органах дзяржкіравання.

«З улікам праведзенай дэвальвацыі, Мінэканомікі падала ўраду сваю ацэнку ўзроўню інфляцыі ў гэтым годзе - на ўзроўні 55-75%. Аднак, пасля абмеркавання ў Саўміне гэты прагноз быў зніжаны да 33%», - сказала крыніца.

Як паведамлялася, у адпаведнасці з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 2011 годзе, інфляцыю планавалася абмежаваць у рамках 7,5-8,5%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?