Працоўныя пенсіі ў Беларусі з 1 чэрвеня павысяцца ў сярэднім на 13,7%. Адпаведны ўказ № 215 «Аб павышэнні працоўных пенсій» 26 мая падпісаў Аляксандр Лукашэнка,
паведамілі ў яго прэс-службе.

«Указам прадугледжана з 1 чэрвеня 2011 г. зрабіць пераразлік працоўных пенсій зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў за I квартал 2011 года», — паінфармавалі ў прэс-службе. Апошні пераразлік пенсій зроблены ў лістападзе 2010 г., акурат перад прэзідэнцкімі выбарамі.

Адначасова атрымальнікам мінімальных працоўных пенсій з 1 чэрвеня прадугледжана павялічыць даплату да такіх пенсій з 15% да 20%.

З улікам павышэння даплаты пенсіі ў сярэднім вырастуць на 13,7% (на Br80,5 тыс.) да Br669,8 тыс (134 даляры па сённяшнім курсе), да 23 мая сярэдні памер пенсій складаў 190 даляраў у эквіваленце.

На рэалізацыю мер па сацыяльнай падтрымцы пенсіянераў спатрэбіцца Br201, 7 млрд. (да канца года — Br1411,9 млрд). Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Мінпрацы і сацабароны мае неабходныя для гэтага сродкі, паведамляе БелТА.

Нагадаем, што ў панядзелак, 23 мая, нацыянальная валюта была дэвальвавана на 54%, а цэны на прадукты за апошнія тыдні выраслі на 50-250% працэнтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0