Галоўны трэнер зборнай Францыі Ларан Блан вызначыўся са складам каманды на таварыскія матчы са зборнымі Украіны і Польшчы, а таксама на гульню адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2012 са зборнай Беларусі.

Матч Беларусь — Францыя пройдзе 3 чэрвеня ў Мінску (пачатак у 21:45), кошт квіткоў ад 20 да 70 тыс. рублёў.

Склад зборнай Францыі выглядае наступным чынам:

галкіперы: Лларыс («Ліён»), Манданда («Марсэль»), Карасо («Бардо»);

абаронцы: Абідаль («Барселона»), Рэвеер («Ліён»), Рамі («Ліль»), Сахо (ПСЖ), Кабуль («Тотэнхэм»), Санья («Арсенал»), Эўра («Манчэстар Юнайтэд»);

паўабаронцы: Дыара («Бардо»), Дыабі («Арсенал»), Кабае («Ліль»), М’Віла («Рэн»), Насры («Арсенал»), Марцін («Сашо»), Матуідзі («Сэнт-Эцьен»);

форварды Бензема («Рэал»), Гамейро («Лар’ян»), Ааро (ПСЖ), Малуда («Чэлсі»), Менез («Рома»), Рыберы («Баварыя»), Рэмі («Марсэль»), Н’Зогбія («Ўіган»), Вальбуэна («Марсэль»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?