За два дні да канцэрта арганізатары нечакана паведамілі, што мерапрыемства 28 мая не адбудзецца.

Як сказаў арганізатар фэсту Уладзімір Шаблінскі, «у сувязі з вялікай колькасцю прададзеных квіткоў на канцэрт узнікла неабходнасць дадатковага ўзгаднення правядзення мерапрыемства з мясцовымі ўладамі». Пакуль перанеслі на 11 чэрвеня.

«Канцэрт на траве» заяўляўся як міні-фэстываль. Ад 17 гадзінаў у суботу на хутары Шаблі, што на Валожыншчыне, мусіла пачацца вялікая музычная дзея. Планавалася, што менавіта ў гэты дзень гурт «Крамбамбуля» прадставіць слухачам сваю новую праграму «Драбадзі-драбада», а гурт «J:морс» сыграе новую праграму «Много неба». Чакаліся выступленні гуртоў «Бостонское Чаепитие», «9 миллиметр», Dali, Cola-Manola, «Йо-Йо», Аляксандар Памідораў і Лявон Вольскі з сольнай праграмай «Белая яблыня грому».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?