Крымінальная справа па артыкуле «Выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў альбо прадметаў парнаграфічнага характару з выкарыстаннем глабальнай сеткі інтэрнэт» заведзена Ленінскім РАУС Гродна ў дачыненні да жыхара абласнога цэнтра.

На працягу года малады чалавек, выкарыстоўваючы ўласны камп’ютар, размяшчаў на асабістай старонцы сайта «Вконтакте» спасылкі на непрыстойнае відэа. Акрамя таго, ён пастаянна абмяркоўваў у інтэрнэце пікантныя тэмы, пазіцыянуючы сябе выключным палюбоўнікам з багатым практычным стажам. Такім чынам, паводле яго слоў, хацелася прыцягнуць увагу іншых да сваёй персоны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?