У Варшаве адбыліся перамовы прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага і прэзідэнта ЗША Барака Абамы.
Абмяркоўваліся пытанні дэмакратыі і бяспекі. На сумеснай прэсавай канферэнцыі пасля перамоваў прэзідэнт Польшчы заявіў, што бакі маюць агульны погляд на будаўніцтва дэмакратыі, у тым ліку і ў Беларусі.
Камароўскі паведаміў, што гаворка ішла і пра Андрэя Пачобута, зняволенага ў Беларусі карэспандэнта «Газэты Выборчай».
Прэзідэнт ЗША падкрэсліў, што «такія дзеянні рэжыму, якія мы назіраем у Беларусі, могуць мець уплыў на ўвесь рэгіён, што ставіць нас у большую небяспеку». (Цытуем паводле сайту gazeta.pl).
Барак Абама назваў Польшчу лідарам у прасоўванні дэмакратыі ня толькі ў рэгіёне, але і ў свеце.

— Мы абмяркоўвалі сітуацыю ў Беларусі — яна непрымальная. Прэзідэнт Лукашэнка не звяртае ніякай увагі на дэмакратычныя прынцыпы, на законы, звязаныя з правамі чалавека. Трэба чыніць ціск на Беларусь, каб яна змяніла стаўленне да гэтых тэмаў, — падкрэсліў Абама пасля сустрэчы з прэм’ерам Польшчы Дональдам Тускам.

Прэзідэнт ЗША нагадаў, што канкурэнты Лукашэнкі на апошніх выбарах трапілі ў турму. і журналісты таксама. Ён персанальна згадаў журналіста Андрэя Пачобута, які працягвае сядзець у гродзенскай турме па абвінавачваннях у знявазе Аляксандра Лукашэнкі і паклёпе на яго.

Абама зазначыў, што ЗША і Польшча як двухбакова, так і пры пасярэдніцтве ЕС супрацоўнічаюць дзеля будавання ў Беларусі грамадзянскай супольнасці. «І мы хочам і далей моцна супрацоўнічаць у гэтай галіне», — сказаў прэзідэнт ЗША.

— У Беларусі цяпер рэгрэс. Важна, каб мы разам падштурхоўвалі яе да развіцця грамадзянскай супольнасці, да правядзення рэформаў. Мы будзем аказваць на Беларусь максімальны ціск, — заявіў Абама.

— У такіх дыктатур, як лукашэнкаўская, няма будучыні, — дадаў польскі прэм’ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?