Выглядае, у Туркмэністане, які сёньня страціў свайго лідэра Сапармурата Ніязава, ужо пачалася барацьба за ўладу. Як перадае Reuters, выканальнікам абавязкаў кіраўніка Туркмэністану аб’яўлены віцэ-прэм’ер ураду Курбангулы Бэрдымухамэдаў. Ён жа прызначаны кіраўніком дзяржаўнай камісіі па арганізацыі пахаваньня.
Між тым, згодна з канстытуцыяй Туркмэністану, да выбраньня новага прэзыдэнта ягоныя паўнамоцтвы мусяць пераходзіць да старшыні Мэджліса (парлямэнту), якім цяпер ёсьць Авэсгельды Атаеў.
Пытаньні арганізацыі пахаваньня, а таксама забесьпячэньня стабільнасьці і правапарадку разглядаліся сёньня, 21 сьнежня, у Ашгабадзе на паседжаньні Рады бясьпекі. Відавочна, сілавікі пралабіравалі прызначэньне Бэрдымухамэдава.
Фота Reuters