Адпаведнае рашэнне прыняў Гродзенскі гарадскі савет дэпутатаў.

Вуліцы імя Міхала Агінскага, Францішка Багушэвіча, Уладзіміра Караткевіча і Напалеона Орды з’явяцца ў новым жылым раёне Гродна «Альшанка». Такое рашэнне 26 мая прыняў гарадскі савет дэпутатаў. Пры гэтым ён кіраваўся прапановамі тапанімічнай камісіі.

Сваю назву новы раён, які месціцца побач з мікрараёнам «Паўднёвы», атрымаў з улікам гістарычных тапанімічных назваў дадзенай мясцовасці — Малая Альшанка і Вялікая Альшанка. Таксама, адну з новых вуліц назавуць у гонар нямецкага горада Міндэна, пабраціма Гродна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?