Ён рабіў рэпартаж у Беларусі без акрэдытацыі.

 tvrain.ru

tvrain.ru

Спецыяльнаму карэспандэнту расійскага тэлеканала «Дождь» Радзівону Марынічаву забаранілі цягам найбліжэйшых пяці гадоў уязджаць у Беларусь.
Аб гэтым сам карэспандэнт паведаміў падчас размовы з галоўным рэдактарам «Дождя» Міхаілам Зыгарам у эфіры тэлеканала. Па словах Марынічава, ён павінен на працягу сутак пакінуць Беларусь.

Журналіст таксама распавёў, што выдаваў сябе за прыватную асобу да тых часоў, пакуль міліцыянты не знайшлі пры ім запісу інтэрв’ю.

Падчас размовы карэспандэнт папярэдзіў, што тэлефон праслухоўваюць супрацоўнікі КДБ.

«Карыстаючыся выпадкам, хачу перадаць прывітанне КДБ», — пажартаваў Зыгар.

Радзівон Марынічаў быў затрыманы ў панядзелак у Мінску пасля інтэрв’ю з журналісткай «Новай газеты» Ірынай Халіп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?