У пяцігадовай Ксеніі Давідовіч выявілі хваробу вока.
Актывістка БХД з Мастоў Алена Давідовіч гадуе пяцігадовую дачку і аднагадовага сына адна. У дачушкі Ксеніі выявілі захворванне вока — рубцовае васкулязаванае памутненне рагавіцы, рэтракарнеальная мембрана, рэгрэсіўная катаракта, другасная глаўкома, субатрафія левага вочнага яблыка ды іншае. Гэта азначае, што дзяўчынцы давядзецца выдаляць хворае вока і ставіць пратэз. У красавіку падобная аперацыя каштавала 15 мільёнаў рублёў.
Для збору сродкаў на аперацыю быў адкрыты ў г. Масты ў ЦБП 415 філіяла 400 ААБ «Беларусбанк» дабрачынны рахунак N 000003 у беларускіх рублях.