«Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагаршаецца і застаецца крыніцай моцнай занепакоенасці. Жорсткімі турэмнымі пакараннямі, пагрозамі закрыць незалежныя газеты і пераследам праваабаронцаў беларускія ўлады хранічна не прытрымліваюцца стандартаў Рады Еўропы адносна дэмакратыі, правоў чалавека і верхавенства закону»,
 — заявіла дакладчык па Беларусі Парламенцкай асамблеі рады Еўропы Сініка Хурскайнен на пасяджэнні Палітычнага камітэта ПАРЕ, што адбылося ў аўторак. Яна выступіла з дакладам аб апошніх палітычна матываваных судах і рэпрэсіях супраць праваабаронцаў і недзяржаўных СМІ ў Беларусі.

Паліткамітэт ПАРЕ, улічваючы сітуацыю з незарэгістраванымі арганізацыямі ў Беларусі, прыняў рашэнне звярнуцца да Еўрапейскай камісіі па дэмакратыі праз законнасць, каб тая ацаніла артыкул 193–1 Крымінальнага кодэкса РБ (аб членстве ў незарэгістраванай арганізацыі) на прадмет адпаведнасці ўніверсальным стандартам, што тычацца правоў чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?