Наступае канец году… Пісьменьнікі засталіся без «Дому літаратара», у турмах знаходзяцца палітвязьні, газэты ня маюць магчымасьці спакойна друкавацца ў Беларусі, грамадскія аб’яднаньні ліквідуюцца, беларускай гаворкі пачуць у горадзе амаль немагчыма.

І гэта нікога не чапляе! Усё добра ‑ усё стабільна. Дэмакраты ўсё так жа спакойна езьдзяць у Эўропу і вырашаюць, хто з іх лепшы.

На акцыі ў Менску прыходзяць некалькі дзесяткаў людзей. Ну, канешне, як я мог забыць, на «Вялікам Джынсавам Фэсьце» было 5 тысячаў людзей! Як Шмат! Да і што яны там рабілі? Махалі джынсамі? І вы лічыце гэта нармалёвым? А, ну канешне, гэта «сымбаль супраціву»… Навошта мне гэты «сымбаль супраціву» ? У нас жа ёсьць бел‑чырвоны‑белы сьцяг Хрыста, ёсьць «Пагоня», ёсьць сьвятая беларуская мова. Навошта нешта іншае?! Дык так падумаць, у мяне большая частка гораду апранута ў гэты «сымбаль ». Дык што яны ўсе апазыянеры?

Добра вернемся да «Вялікага Джынсавага Фэсту». Што было пасьля яго?

Ужо праз паўтары гадзіны на плошчы Кастуся Каліноўскага толькі 50 чалавек! А дзе астатнія? Мабыць, налепкі лепяць ды іх фатаграфуюць. Дык яны аказваецца і фатаграфаваць ня ўмеюць. НА фотаздымках жа бачна сьмецьце з‑пад налепак, што яны пасьля сябе застаўляюць! І гэта таксама добра? Вы ж жадаеце бачыць Беларусь вольнай і разьвітой дзяржавай, а самі сьметніцу не можаце знайсьці!

А дзе праваабаронычыя арганізацыі?Дзе?Ну канешне, яны робяць заявы, што той ці іншы прысуд палічна матываваны. І што?

Можа ўжо хопіць? Можа мы скажам, што мы беларусы? Можа мы перастанем прасіць правоў, а пачнем іх патрабаваць? Можа настане час, калі ўсе партыі разам выйдуць у шыхце пад бел‑чырована‑белымі сьцягамі, а не кожны будзе цягнуць на сябе? Можа мы пачнем размаўляць па‑беларуску ў жыцьці, а ня толькі ў Інтэрнэце? Можа…Толькі тады і пераможам…

P.S.

Выбачайце калі ласка за эмацыйнасьць.Проста ня вытрымаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?