193 мінскія прадпрыемствы пацвердзілі службе занятасці Мінгарвыканкама сваю гатоўнасць узяць на працу на летні перыяд школьнікаў і студэнтаў.
Пра гэта на прэс-канферэнцыі 1 чэрвеня паведаміла начальнік аддзела арганізацыі і садзеяння занятасці ўпраўлення занятасці Мінгарвыканкама Ала Пучко.

Разам з тым яна адзначыла, што галоўным чынам прапаноўваецца некваліфікаваная праца, падсобная праца, «зялёнае» будаўніцтва, уборка і да т.п.

Яна таксама паведаміла, што з мэтай працаўладкавання непаўналетніх заключаны дагаворы з упраўленнямі адукацыі, цэнтрамі пазашкольнай працы, навучальна-вытворчымі камбінатамі. Паводле інфармацыі прадстаўніка службы занятасці горада, з пачатку года працаўладкавана 745 школьнікаў і студэнтаў, з якіх 714 — вучні 9-х і 11-х класаў. На рэалізацыю праграмы маладзёжнай занятасці зрасходавана больш за 80 млн. рублёў.

Сёлета будзе арганізавана праца больш чым 300 студэнцкіх атрадаў, якія будуць працаваць на 143 аб’ектах горада, галоўным чынам — на будоўлях. У атрадах будзе занята больш за 20 тысяч студэнтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?