Пра гэта паведаміла дырэктар прадпрыемства «Белгіправадгас» Святлана Дунаеўская 2 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яе слоў, афрыканскага сома плануецца вырошчваць у рыбгасе «Волма», стронгу (фарэль) — у рыбгасе «Альба». Акрамя таго, у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках плануецца арганізаваць вырошчванне малька да 5 грам.

Як паведаміла Дунаеўская, прадпрыемства займаецца распрацоўкай устаноўкі для вырошчвання гэтых відаў рыб. Пры гэтым плануецца выкарыстоўваць замежны вопыт і тэхналогіі. Так, у частцы распрацоўкі ўстаноўкі для вырошчвання афрыканскага сома і стронгі прадпрыемства супрацоўнічае з нямецкай кампаніяй, малькоў да 5 грам — з фінскай.

Дунаеўская лічыць, што новы кірунак у рыбнай гаспадарцы дазволіць зрабіць ніжэйшым кошт афрыканскага сома і стронгі, якія раней завозіліся ў Беларусь.

Як паведаміў намеснік дырэктара, начальнік аддзела меліярацыі і воднай гаспадаркі дэпартамента па меліярацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Яўпак, у беларускіх рыбгасах вырошчваецца каля 16 тыс. тон рыбы (да рэформы рыбгасаў у акцыянерныя таварыствы — каля 4 тыс. тон, галоўным чынам карп). Апошнім часам з улікам попыту сталі вырошчвацца каштоўныя пароды рыб: асятровыя, белы амур, таўсталобік і інш.

Як лічыць Яўпак, аб’ёмы гадавання рыбы павінны расці. Паводле норм харчавання, у сярэднім чалавек павінен з’ядаць у год каля 20 кг рыбы. Такім чынам, беларусы штогод павінны спажываць у ежу каля 170–180 тыс. тон рыбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?