Віктар Паўлавіч Статкевіч дамогся 2 чэрвеня сустрэчы з сынам — экс-кандыдатам у прэзідэнты Міколам Статкевічам.

Нагадаем, што ўчора Статкевіч-старэйшыспрабаваў сустрэцца з сынам у мінскім СІЗА КДБ, але яму было адмоўлена ў сустрэчы без тлумачэння прычынаў. Пазней Віктар Статкевіч даведаўся, што яго сын пераведзены ў вязніцу на Валадарскага.

Па словах Віктара Паўлавіча, а 8-й гадзіне раніцы ён ужо быў у вязніцы на Валадарскага, але сама сустрэча адбылася толькі, а 11.00 і працягвалася адну гадзіну.

«Якая гэта сутрэча? Далі па тэлефону пагаварыць, — расказаў Віктар Статкевіч. — За сям’ю замкамі ён сядзеў, я яго толькі праз шкло бачыў».

Мікола Статкевіч распавёў бацьку, што

ў яго камеры сядзяць 13 чалавек, што камера дрэнна праветрываецца.
Па словах Віктара Паўлавіча, сын схуднеў, але трымаецца бадзёра: «Што ён другое скажа мне? Усё добра — ён жа ведае маё становішча, таму і трымаецца».

Статкевіч-старэйшы распавёў, што не ведае, колькі яшчэ прабудзе на Валадарскага яго сын да пераводу на зону: «Ён жа падаў касацыйную скаргу, але надзеі мала, што яна нешта зменіць».

Бацька вельмі засмучаны прысудам ды тым, што пабачыў сына толькі праз шкло. На пажаданне трымацца і верыць у лепшае, ён адказаў: «Ой, няма ўжо як і за што трымацца. Застаецца толькі надзея, якая памірае апошняй».

Мікола Статкевіч быў асуджаны 26 мая на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў вечарам 19 снежня 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?