Еўрапейскі цэнтр па кантролі і прафілактыцы захворванняў выявіў штам бактэрыі Escherichia coli (кішачнай палачкі), якая выклікала выбух кішачнай інфекцыі ў шэрагу краін Еўрасаюза
, паведамляюць РИА-Новости.

Першапачаткова зафіксаваная на поўначы Германіі кішачная інфекцыя забрала жыцці 17 чалавек у ФРГ і аднаго ў Швецыі. Выпадкі захворвання зарэгістраваныя ўжо ў дзевяці краінах Еўропы.

Бактэрыя E. сoli, паводле дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, часта прысутнічае ў кішачніку людзей і цеплакроўных жывёл. Большасць яе штамаў бясшкодныя, але некаторыя штамы, такія як энтэрагемарагічная кішачная палачка (EHEC), могуць выклікаць цяжкія хваробы харчовага паходжання.

Спецыялісты Еўрапейскага цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў паведамляюць, што прычынай захворванняў з’яўляецца рэдкі штам E. сoli, які належыць да сератыпаў (варыятыўнасці ўсярэдзіне падвідаў бактэрый або вірусаў) 0104: H4. Дадзены штам быў выдзелены з тканін сямі хворых у Германіі і двух у Даніі.

Крыніца пашырэння інфекцыі дагэтуль невядомая, але, верагодней за ўсё, ёй з’яўляецца заражаная ежа. Пакуль няма ніякіх прыкметаў, што такой крыніцай маглі стаць сырое малако або мяса, адзначаецца ў паведамленні вучоных.

Раней меркавалася, што пераносчыкам узбуджальніка захворвання з’яўляюцца салатныя агуркі з Іспаніі, аднак пасля аналізу гэтая інфармацыя не пацвердзілася.

Сімптомы выкліканых бактэрыямі EHEC хвароб — крывавая дыярэя, падвышаная тэмпература і ваніты. Большасць пацыентаў адужвае на працягу дзесяці дзён, але ў нязначнай колькасці пацыентаў (малых дзяцей і людзей сталага веку) хвароба можа прыняць цяжкую форму з пагрозай для жыцця.

Па дадзеных на чацвер, у Нямеччыне зафіксавана каля 2 тысяч выпадкаў захворвання. Урачы адзначаюць рост колькасці хворых штодня ў асобных рэгіёнах краіны на некалькі сотняў чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?