Украінская Генпракуратура расследуе гібель лідэра апазіцыі ў 1999-м.

Генеральная пракуратура Украіны пачала праводзіць эксгумацыю цела лідэра «Народнага руху» Вячаслава Чарнавола, паведаміла агенцтву «Інтэрфакс» крыніца ў праваахоўных органах. У інтэрв’ю УНІАН сястра Чарнавола, Валянціна, выказала здагадку, што эксгумацыя ўжо адбылася.

«Падыходжу і бачу, што асфальтавая дарожка раскапаная ад магілы. Я зразумела, што гэта падкоп, каб выцягнуць дамавіну. Я адразу ж кінулася ў дырэкцыю могілак. Дырэктар, не міргнуўшы вокам, супакоіў мяне, што гэта замянялі патрэсканы асфальт. Я вярнулася да магілы, агледзела яе і зразумела, што дырэктар мяне падмануў», — сказала Валянціна Чарнавол.

На яе думку, калі гэта эксгумацыя, то яна адбылася «адкрыта цынічна».

У прэс-службе генпракуратуры Украіны агенцтву «Інтэрфакс» не пацвердзілі і не абверглі гэтую інфармацыю, падкрэсліўшы, што эксгумацыя — не публічная працэдура, і яе падрабязнасці не павінны быць здабыткам галоснасьці.

28 мая генпракурор Украіны Віктар Пшонка заявіў, што па справе аб гібелі лідэра «Народнага руху» Украіны Чарнавол неўзабаве будзе праводзіцца эксгумацыя.

«Мы ўшчыльную падышлі да эксгумацыі, будзе прызначаная новая камісійная экспертыза», — сказаў Пшонка ў інтэрв’ю тэлеканалу «Інтэр».

Чарнавол загінуў 25 сакавіка 1999 г. у аўтакатастрофе пад Кіевам, калі яго аўтамабіль сутыкнуўся з «Камазам» з прычэпам, яки разварочваўся на шашы. Неўзабаве пасля гэтага з’явіліся здагадкі, што смерць лідэра «Народнага руху» не была выпадковай.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?