МЗС Расеі выступіла з заявай з нагоды выказваньняў пасла ЗША ў Беларусі.

У паведамленьні замежнапалітычнага ведамства Расеі падкрэсьліваецца, што Расея, настойваючы на новых умовах экспарту энэргарэсурсаў у Беларусь, кіруецца рыначнымі прынцыпамі, а не займаецца шантажом, як мяркуе пасол ЗША ў Менску.

«Вядома, што зараз вядуцца двухбаковыя перамовы па далейшым разьвіцьці нашых узаемадачыненьняў у энэргетычнай сфэры. Пры гэтым адным з базавых прынцыпаў у падыходах бакоў ёсьць перавод супрацоўніцтва на ўнівэрсальныя рыначныя прынцыпы. Высоўваць за гэта папрокі ў бок Расеі, вінаваціць яе ў шантажы – значыць ставіць усё дагары нагамі, перасьледуючы нейкія свае мэты, далёкія ад сапраўднага клопату пра Беларусь», – сьцьвярджае расейскае МЗС.

19 сьнежня пасол ЗША ў Беларусі Карэн Сьцюарт, камэнтуючы перамовы паміж Беларусьсю і Расеяй па энэргетычных пытаньнях, заявіла, што «энэргетыка не павінна выкарыстоўвацца ў якасьці зброі ў міждзяржаўных дачыненьнях».

Таксама яна заявіла, што ЗША не прызнаюць вынікаў магчымага рэфэрэндуму пра аб’яднаньне Беларусі й Расеі, бо беларускі народ ня мае сёньня магчымасьці свабоднага выяўленьня волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?