Расследаванне пранікнення групы маладых людзей уначы ў будынак мінскага метро знаходзіцца ў завяршальнай стадыі.

Пра гэта сёння паведаміў журналістам у Палаце прадстаўнікоў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Алег Пякарскі. Ён патлумачыў, што супрацоўнікі праваахоўных органаў нясуць дзяжурства ў метро круглыя суткі. І як сведчыць расследаванне, у той момант, калі маладыя людзі ўвайшлі ў метро, супрацоўнік міліцыі знаходзіўся на гэтай жа станцыі, але на супрацьлеглым уваходзе.

«Кіраўніцтва МУС не будзе заводзіць ніякіх спраў супраць маладых людзей, — паведаміў Пякарскі. —

Наадварот, мы хочам нейкім спосабам заахвоціць іх. Магчыма, гэта будзе каштоўны падарунак ці нешта іншае.
Што канкрэтна — вырашыць міністр», — паведаміў Пякарскі.

Што тычыцца «зняцця пагон», пра якія казаў Лукашэнка, то Пякарскі сказаў, што гэта яго права. Мы перададзім яму канчатковы і поўны варыянт расследавання, а як ён вырашыць, так і будзе.

Нагадаем, 31 мая начальнік Мінскага метрапалітэна Мікалай Андрэеў быў вызвалены ад займанай пасады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?